Алесь Baisan Плотка - Soul Jah Needs Inn (EN/BY subs)
У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Soul Jah needs inn
За што?
За што ты памёр, Салжаніцын?
грамадства-алкаш пад дзяржавай-спадніцай
шукала да шчасця дарог
хто Молах там быў а хто бог…
сусвет выдыхаў навальніцай
ад гэтага цуду Ван Гог
абсэнт падліваў самелье
той плакаў і піў, піў і плакаў
і падала вапна на спіну кахання на брудным стале
а потым знямог
і вангогам раптоўна ён быць перастаў
а срэбным ён стаў казярогам
цяльцом залатым
сваім рогам ён кожнаму душу парваў
аслеп і знямог
ад гарэлкі і тлуму
твой новы герой на праспекце між цумам
між цумам і гумам – а як жа ты думаў.
і гноем на ім напісаў
я паміраю але не здаюся
я бля ганаруся сваёй беларуссю
пастаўце мне помнік
я лепшы за Русю
пастаўце мне помнік
ілбом на вакзал
аслеп і знямог
не Далі не Ван Гог
я шчыры пацан нашых дзён
і фарбы мае
гэта каменны лог
Тэрэспаль, шашлык,Савіньон
аслеп і знямог
не Далі не Ван Гог
не знаю дакладна чаму
мы плачам і п’ем, п’ем і плачам
магчыма нам нельга іначай
і наш келіх кола гарачы
пульсуе аортай – адно аднаму
цяжарная чортам – адно аднаму
жыцце па-за сортам – адно аднаму
Джа нашых душ патрабуюць карчму!
Джа нашых душ патрабуюць карчму!!
Джа нашых душ патрабуюць карчму!!!
За што?
За што ты памёр, Салжаніцын?
2011-2014гг.