У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Вы бачыце барсука? Першыя 5 секунд мы таксама не. Але потым выразныя вочкі-гузікі набліжаюцца да нас і становіцца зразумела: перад намі – прадстаўнік Чырвонай кнігі Беларусі. Звычайна барсукі кладуцца ў спячку, але цёплай зімой могуць і гуляць па лесе. Барсук – даволі рэдкі госць: на яго прыходзіцца каля 30 рэгістрацый з агульнай колькасці ў 3000 сюжэтаў. У той жа час яго інтрадуцыраваны “брат” – янотападобны сабака – “засвяціўся” на камерах-фотапастках каля 170 разоў. Добра уладкаваўся, сабака!