Režie: Radim Procházka
(c) Větrné mlýny, TVP - Belsat
LEANID DRAŇKO-MAJSJUK (Леанід Дранько-Майсюк) se narodil r. 1957 v městečku Davyd-Haradok nad řekou Haryní v běloruském Polesí. Bezesporu je jedním z největších běloruských lyrických talentů. Davyd-Haradok,láska a eros jsou hlavními tématy jeho tvorby. Absolvoval Literární institut Gorkého v Moskvě, do r. 2002 pracoval v nakladatelství Mastackaja litaratura, nyní je na volné noze. Autor 13 básnických a prozaických knih. Má rád klid, protože klid pomáhá nejen psaní.
Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК (нар. 10 кастрычніка 1957, Давыд-Гарадок) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Скончыў Давыд-Гарадоцкую СШ № 2 (1974), працаваў на Давыд-Гарадоцкім заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976—1978 служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982. У 1982—2002 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Са жніўня 2002 года — на вольнай працы.
Творчасць
Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972, у рэспубліканскім друку ў 1975 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар 15 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), «Проза радости» (пераклад з беларускай; М.: «Советский писатель»,1991), «Пра тое, як я…» (13 несур'ёзных апавяданняў, 1992), «Акропаль» (паэзія, эсэ, 1994), «Стомленасць Парыжам» (вершы і эсэ, 1995), «Гаспода» (выбранае «Залатая серыя» «Паэзія XX стагоддзя», 1998), «Места і свет» (вершы, 2000), «Паэтаграфічны раман» (вершы, проза, 2002), «Вершы. Каханне. Проза» (выбранае, 2003), «Белая вежа» (разам з Юрыем Кабанковым; вершы, лісты; Уладзівасток, 2004), «Цацачная крама» (кніжка для вялікіх і малых, 2008), «Анёлак і я» (апавяданне, 2009). Апошняя па часе «Кніга для спадарыні Эл», куды ўвайшлі проза, вершы, п'еса (выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» у 2012 годзе).