На фоне таго шоку, які выклікаў у грамадстве тэракт ў сталічным метро, нават самая незвычайная інфармацыя ўспрымаецца як банальнасць. Тым не менш, заява Аляксандра Фядуты, аднаго з галоўных ідэолагаў кампаніі «Гавары праўду» — сапраўдная сенсацыя.
Паводле ягоных словаў, 19 снежня апазіцыя мела на мэце перамовы з кіраўніком ураду Сідорскім.
Марш грамады мітынгоўцаў па праспекце да плошчы Незалежнасці быў не правакацыяй, а часткай плану апазіцыі. Але вось тое, што адбылося на самой плошчы, пайшло зусім па іншым сцэнары...
Аляксандр Фядута распавядае пра ўнутраныя спружыны апазіцыйнай палітыкі.
/ Alexander Fiaduta, chief ideologist of "For Truth" opposition campaign, is answering questions. According to him, opposition hoped for negotiations with prime minister Sidorski on December 19, right after polling stations closed on the day of presidential elections.