Sunday, 23 August, 2026г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Галiна i Барыс Вайханскiя - Мокрыя травы (Уладзiмiр Караткевiч)

Галiна i Барыс Вайханскiя - Мокрыя травы (Уладзiмiр Караткевiч)У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Песню Барыса Вайханскага на верш Уладзiмiра Караткевiча выконваюць Галiна i Барыс Вайханскiя. Фотаздымкi Генадзя Карчэўскага http://www.vaikhansky.com/texts/text_belorus/na_stihi_vladimira_korotkevicha/mokryya_travy.shtml МОКРЫЯ ТРАВЫ ----------------------------------- Я сумую па радзiме, Па яе лугах i нiвах, Па трыпутнiку, што гладзiў Ногi збiтыя мае, Па укропе на гародзе, Рэчках цiхiх i лянiвых I па сопкай белай бульбе, Што на стол яна дае. Я сумую па радзiме... Бачу цiхiя паляны. Цёплы мёд яе малiны Адчуваю на губах. Ты - мая лясная казка У красе доўгачаканай, Ты - мая святая песня, Свет адзiны у вачах. Просты свет, дзе дрэмлюць хаты, Дзе раса на травах спее, Дзе у росных шатах чуцен Гiвала пяшчотны свiст, Дзе наўсцяж канавы мокрай Пышны кураслеп жаўцее, I купае тлусты лопух У вадзе мясiсты лiст. Мокры край. Дажджы i сонца. Вiльгаць сонечнага лета. Жарабя бяжыць па лузе, Радасна задраўшы хвост. Цэлы век вясiць вясёлка Над краiнай мокрай гэтай, I глядзяць спакойна конi На нябесны дзiўны мост. Я сумую па радзiме, Як каханы па дзяўчыне, Я жадаю ўвесь прыпасцi Проста да яе рукi, Да грудзей - тугiх узгоркаў, Да вачэй - азёраў сiнiх, I замерцi ў пацалунку На гадзiны i вякi.
Мой аккаунт