У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Мы гулялі ў вайну кожны дзень са світанку. Мы стралялі з драўляных гарматаў па шклянках. Мы давалі сабе ўзнагароды і званні. Не было ў свеце тых, хто цягацца мог з намі. Прыпеў: Пераможцы, пераможцы, пераможцы... Мы змянілі цукеркі на цыгарэты. Мы забылі панамы, надзеўшы берэты. Толькі болей сабе мы ўжо не належым, Ад кагосьці чагосьці адчуўшы залежнасць. Прыпеў. І паўзком па гразі кожны дзень са світанку... Нас раўняюць з зямлёй кулямёты і танкі. Пасмяротна ідуць ўзнагароды і званні Тут услодыч вайна нагулялася з намі. Прыпеў.