Tuesday, 25 August, 2026г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Настольная гульня з беларускімі рэаліямі - сюжет в рубрике "Гарачы каментар"

Настольная гульня з беларускімі рэаліямі - сюжет в рубрике "Гарачы каментар"У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Як добра разбірацца ў тым, што датычыць усіх нас – фінансах? Пагадзіцеся, не кожны атрымаў дыплом эканаміста. Аднак выйсце ёсць: беларусы стварылі настольную гульню «Flixa» – аналаг сусветна вядомай «Манаполіі», якая ў вясёлай і нязмушанай абстаноўцы знаёміць гульцоў з асноўнымі эканамічнымі паняццямі ды законамі. Як гэта працуе? Запытаем стваральніка «Фліксы» Канстанціна Уладзімірава: Правілы дастаткова лёгкія. Мы праводзім гульню на 60-70 чалавек, і за 15 хвілін усе пачынаюць разумець правілы. Карткі раскладваюцца ў адное поле. Адна такая раздача – гэта адзін год у гульні. Нам трэба згуляць 5 гадоў, хто за 5 гадоў назбірае большы капітал – той перамог. Па адной мы адкрываем карткі і глядзім, што адбываецца. На спалучэннях картак – змяняецца цана. А ўкладаць грошы мы можам у акцыі, у нерухомасць і бізнес. Акцыі і нерухомасць маюць перыяды росту і паніжэння цаны. Мы можам згуляць на спадзе ці на ўзросце цаны і выйграць дадатковыя сродкі. Нерухомасць – прыносіць рэнту. А бізнес – дае даход у канцы года. Так, калі мы правільна згадаем і будзем правільна інвеставаць, то можам зарабіць вялікія грошы. Прынцыповае адрозненне ад «Манаполіі» – там у кожнага ёсць свае грошы, вы купляеце вуліцу і вашае заданне – разарыць канкурэнта. То бок вы гуляеце да моманту, пакуль не застанецца адзіны пераможца. Тут такога няма. Тут няма пройгрышу… Працяг размовы – глядзіце ў сюжэце. belsat.eu Исходная версия: https://belsat.eu/programs/nastolnaya-gulnya-z-belaruskimi-realiyami
Теги: flixa

Мой аккаунт