Thursday, 20 August, 2026г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Нельга Забыць - Ідзі на вакзал, ідзі на вакзал...

Нельга Забыць - Ідзі на вакзал, ідзі на вакзал...У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Гурт «Нельга забыць» быў створаны напрыканцы 2009 году, адмыслова пад праграму на вершы Уладзіміра Караткевіча з раману «Леаніды не вернуцца да зямлі». https://www.facebook.com/neilhazabyc http://vk.com/nielhazabyc http://www.lastfm.ru/music/%D0%9D%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0+%D0%97%D0%B0%D0%B1%D1%8B%D1%86%D1%8C Тэкст з гэтага урыўку: Завулкi ў сне. Снег згiнае дрэвы. Туман. I горад простых чакае мяне, I слядоў на снезе няма. - Iдзi на вакзал. - Ну што ж, пайду. Ноч. Завулкi. Снег, як карцеч. Пусты вакзал. Пусты вiядук. Нi праводзiнаў. Нi сустрэч. Ведайце! Без гудкоў, без агню, Адтуль, дзе звычайна тупiк, Адыходзiць, сёння ў гадзiну нуль-нуль "Масква - Вечнасць" цягнік. Пераходны мосцік. Тамбур пусты. У душы нарастае жах. Першы вагон, і ў вагоне - я. Любы загінуў. Колаў звон. Не тужы. Не тужы ў журбе. Падумай, як бы пакутаваў ён, Каб вайна забрала цябе?! Як бы імкнуўся праз чорны дым, Як клікаў бы смерці касу?!. Мёртвым лягчэй, і нясцерпна жывым, Што мёртвых у сэрцы нясуць. Пераходны мосцік. З тупой вышыні Нехта арфуе снег. У другім вагоне згаслі агні, I ніхто не пабачыў мяне. Я шукаю цябе. Я не магу Загасіць свой равучы агонь, Я з вагона пустога ў вагон бягу. Трэці. Апошні вагон. Не я дзяліў з табой сталь, і бой, I шчасця светлага час. I ўсё ж мы ў Вечнасць едзем з табой, Хоць вагоны розныя ў нас. I ўсё ж са мною, са мною ты, У бязмежнай маёй цеплыні... Масты ляскочуць. Ляскочуць масты. Скупыя плывуць агні.
Мой аккаунт