На акрузе 25 вылучаны два кандыдаты - праўладны Сяргей Каробкiн i прадстаўнiк апазыцыi, лiдэр Моладзi БНФ, Франак Вячорка, якi быу гвалтоўна прызваны ў войска ў студзенi 2009. Жыхароў iнтэрната, рабочых дрэваапрацоўчага камбiната, вайскоўцаў часцi 48694 прымусiлi прагаласаваць датэрмiнова. Каб павялiчыць яўку,у сьпiсы прагаласаваўшых запiсвалi выдуманыя iмёны i прозьвiшчы, а таксама памерлых. Ноччу з 24 на 25 красавiка скрынку для датэрмiновага галасаваньня ўскрылi. Бюлетэнi былi замененыя на бюлетэнi ў падтрымку С. Каробкiна. З 772 галасоў датэрмiновага галасаваньня толькi некалькi галасоў - за Вячорку; 99% - за С. Каробкiна. Перад закрыцьцём участку 25 красавiка намесьнiца старшынi i сакратар выбарчай камiсii ўкiнулi ў скрыню некалькi дзясяткаў бюлетэняу, пры гэтым назiральнiк не мог бачыць, колькi бюлетэняў укiнута. Перад падлiкам галасоў вечарам 25 красавiка кожны чалец камiсii (адмовiлiся двое з адзiнаццацi) атрымаў па 30-40 дадатковых бюлетэняў з пазнакай у падтрымку праўладнага кандыдата. Па падлiках назiральнiкаў, у асноуны дзень галасаваньня прыйшлi 443 чалавекi. У скрынi для галасаваньня выяўлена 1108 бюлетэняу. 665 бюлетэняу было ўкiнута чальцамi камiсii, усе яны - за Каробкiна. На відэа падлiку бачна, што бюлетэнi за Каробкiна ўкiнутыя пачкамi. Назiральнiкам не дазволiлi падысьцi да стала, дзе вёўся падлiк галасоў. На поўную гучнасьць уключана музыка, так, каб не было чуваць размовы памiж чальцамi камiсii. Пры гэтым яны перабiраюць бюлетэнi, раскладваюць па стосiках, але ня лiчаць. Фiнальны падлiк галасоў праводзiць старшыня, намеснiк i сакратар камiсii за асобным сталом. Бюлетэнi запакоўваюцца у паперу, запячатваюцца, лiчбы на кожным з пакункаў запiсваюцца алоўкам. Іх выносяць у iншае памяшканьне. Нават пры пералiку галасоў немагчыма будзе даказаць, якiя бюлетэнi сапраўдныя, а якiя ўкiнутыя. Потым старшыня i сакратар камiсii "падбiваюць" лiчбы, каб усё сходзiлася. Колькасьць выбаршчыкаў скарачаюць да 2836 чал (было 3099), колькасьць прагаласаваўшых датэрмiнова - да 772 (было 790). Вынiкi падлiку галасоў не абвяшчаюцца. Зь iмi можна азнаёмiцца праз пратакол: За Вячорку - 14% , за С. Каробкiна - больш за 80%.