У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Улюбленая песня народнага беларускага паэта - Рыгора Барадуліна.
Матчына песьня з Вушаччыны.
Другі Спеўны сход
https://www.facebook.com/speunyshod
9 красавіка 2014
Мінск, Blue Sky Talent Company
1. А лятала шэра перапёлка
А па чыстым полі, а лятала.
2. А шукала шэра перапёлка
Сваіх дробных дзетак, а шукала.
3. А не знайшла шэра перапёлка
Сваіх дробных дзетак, ой не знайшла.
4. Толькі знайшла ды яна гняздзечка,
Цёплае мясцечка толькі знайшла.
5. А хадзіла горкая сіротка
Ды па чыстым полі, ой хадзіла.
6. А шукала горкая сіротка
Сваіх татку з мамкай, ай шукала.
7. Ды не знайшла горкая сіротка
Сваіх татку з мамкай, ды не знайшла.
8. Толькі знайшла сцюдзёну крынічку,
Халодну вадзічку толькі знайшла.