Tuesday, 25 August, 2026г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі - Такога няма нідзе (2009)

Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі - Такога няма нідзе (2009)У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Музыка і словы Лявона Вольскага Аранжыроўка Паўла Трацяка http://richstabs.narod.ru/Tabs/nrm_other.html На Нёмане плёс, над Нараччу лес, Над Свiцяззю шэпт бяроз Чаўны на Дняпры, над Сожам бары, Над Ясельдай камары. Тут нашае ўсё, вада як жыццё I сонца ў гэтай вадзе. Тут можна ўлетку пачуць, Як русалкi пяюць. Такога няма нiдзе! Прыпеў: Сядзi на беразе, Глядзi на ветразi I зразумееш тое, што не разумеў. Сядзi пад соснамi, Начамi познiмi I слухай ветру цi русалак цiхi спеў. Над Бугам пасты, шлягбаўмы, масты, Над Прыпяццю дом пусты, У Струссi бугры, на Пiне бабры, Над Свiслаччу лiхтары. А колькi яшчэ плыве i цячэ, Струменiць i хвалi нясе? Таму на гэтай зямлi Заўжды русалкi жылi, Такога няма нiдзе! Прыпеў. (2)
Мой аккаунт