Выстава "Сорак пяць плюс адзін" адкрылася ў гістарычным музеі
У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Галерэю эмоцый, настрояў і характараў можна ўбачыць у фотапраекце беларускага скульптара Яўгена Колчава. Выстава "Сорак пяць плюс адзін" адкрылася ў гістарычным музеі. У экспазіцыі - сорак пяць партрэтаў вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, сярод якіх Ігар Бархаткоў, Сяргей Грыневіч, а таксама Май Данцыг. За гэтыя працы фотамастак быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй Беларусі ў галіне выяўленчага мастацтва. Сорак шостым экспанатам стаў партрэт самога аўтара.
У творчай скарбонцы Яўгена Колчава, акрамя фотамастацтва і скульптуры, працы па рэстаўрацыі, аднаўленне архітэктурных і скульптурных элементаў гатычнага і барочнага стыляў. Мастак рэгулярна праводзіць аўтарскія курсы ў музеі-майстэрні Азгура.