Тры вязні Акрэсціна на волі / Three Political Prisoners Released
У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Сёння з турмы на Акрэсціна выпусцілі пасля 10 дзён арышту Кацярыну Людвіг, Паліну Кур'яновіч і Максіма Вінярскага. Актывістаў затрымалі 30 студзеня каля КДБ, дзе яны правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Сябры і салідарныя людзі сустракалі іх сёння ля турэмнай брамы. Праўда, пабачылі яны толькі Кацярыну і Паліну, бо Максіма турэмшчыкі адмыслова адвезлі на машыне і высадзілі далей ад турмы, каб не даць магчымасці сябрам яго сустрэць. / 3 political activists were released today from Akrestsina prison in Minsk. They were jailed after having organised a solidarity action near KGB headquarters in Minsk on January, 30.