У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
“Ну што, фатаграфуеш?” “Ой, на відэа здымаю...” Звычайная чалавечая гісторыя на гэты раз здарылася з высакародным аленем. Рагаты спыніўся папазіраваць "фатографу", ды так і застыў, як у гульні “Мора хвалюецца”.
Заўважылі , што рагаты спыніўся перад камерай, працягваючы нешта есці? Алені звычайна пачынаюць пасвіцца пад вечар, і нярэдка “банкет” цягнецца і частку ночы. А нашая камера сваёй падсветкай так зацікавіла жывёлу, что яна нават забылася на ежу дзеля “Канала дзікай прыроды”!