Friday, 10 July, 2026г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Алесь Камоцкі - Як сканаю (1986)

Алесь Камоцкі - Як сканаю (1986)У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Словы Уладзіміра Караткевіча Музыка Алеся Камоцкага http://www.uladzimir-karatkevich.com/bibl/bel/versh/v3-106.html Як сканаю - душа застанецца Ў ззянні кожнай крынічнай слязы, У аеру, што з ветрам сячэцца, Ў срэбных хвалях дняпроўскай лазы, Ў бадзяках, што мячамі суровымі Кожны родны вартуюць пляцень, У шыпшыне, што ля Загор'я Ля старэнькай капліцы цвіце, У азёрах паўночных і ў нетрах, У чырвоным начлежным агні, Ў пільным флюгеры, што пад ветрам Над страхою ў каханай звініць. І аднойчы, на золку бязлюдным, Уздыхне яму ветрык: "Пара!" - І павернецца ён, і разбудзіць І дзяўчыну, і свет, і край. Будзе сонца. Пад неба ў блакіце Дуб-Атлас падставіць плячо, - І тады вы той флюгер разбіце Справядлівым і новым мячом. Досыць мне чуць трывогу начную, І сачыць, і кружляць на шпілі: Абцяжарваць памяць зямную - Не найлепшае на зямлі. Што да снежня вечнаму маю? Ціха! Сплю! Да сканчэння дзён Сплю ва ўсім, што ты ёсць, дарагая! Вечны ўзлёт табе! Вечны мне сон.
Мой аккаунт