Sunday, 23 August, 2026г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Алесь Камоцкі - Зацвілі твае вочы між тлуму (1998)

Алесь Камоцкі - Зацвілі твае вочы між тлуму (1998)У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Словы Уладзіміра Жылкі Музыка Алеся Камоцкага http://bk.knihi.com/zylka/zylka1.html#45 Зацвілі твае вочы між тлуму, І, здаецца, твой стан мільгануў, Перарваліся ніткаю думы, Даўны смутак ціхутка крануў. Быццам ветрык, збудзіліся згадкі, Ў жыце ветрык драмаўшы між хваль; Закружыліся лёгка, без звадкі, І памкнулі ў блакітную даль. Стала дзіўна, што годы так шпарка Прашумелі, бы ўвосень лісты, Жоўтым лісцем алеямі парку І ляглі, як смуга, на кусты. Нагадалася даўняя казка... Збаіў нехта дарэшты яе. Але з попелу дзён кволай ласкай Памяць даўняга міла ўстае. Нібы сонцам зямля пасля буры, Я асвечан маім пачуццём, Нікне хмарнасць на твары панурым, І вясёлкай я звязан з жыццём. Як вясенняе ранне без суму, Далікатны настрой агарнуў... А ўсяго: твае вочы між тлуму І твой стан, мне здалося, мільгнуў. 1923
Теги: ZacviliTvaeVochy

Мой аккаунт