У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Музыка Уладзіміра Алоўнікава Словы Алеся Бачылы Радзіма мая дарагая, Ты ў шчасці жаданым жыві! Я сэрцам табе прысягаю У шчырай сыноўняй любві! На рэках шырокіх і нівах, Заводах, будоўлях наўсцяж Народ наш працуе руплівы І край ўзвышаецца наш. Навокал жыццё расцвітае І песня ўзлятае сама: Мне лепей ад роднага краю Нічога на свеце няма. Чужое зямлі нам не трэба, Пачуцці ў нас сёння адны: Мы хочам, каб мірнае неба Не знала пажару вайны. Мы дружбы народам жадаем І шчырай братэрскай любві. Радзіма мая дарагая, Красуйся і ў шчасці жыві!